Дзень роднай мовы

21.02.2020

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Роднай – значыць любімай, дарагой, самай-самай. У рамках святкавання ў школе былі арганізаваны і праведзены культуралагічная віктарына  “Вандроўкі па родным краі” (7 класс), турнір перакладчыкаў “Дала мне маці гэту мову” (9 клас), “Нашы беларускія казкі” (пачатковыя класы).

Вучні старшых класаў самі сталі ініцыятарамі правядзення акцыі “Гаворым па-беларуску”. Завяршылася святкаванне гутаркай і мультымедыйнай прэзентацыяй “У роднай мовы роднае карэнне”.