Школьный историко-краеведческий музей "Куфар жыцця"

Візітка музея

10.03.2020
Аграгарадок Сакаўшчына, вуліца Першамайская,  д.16 Валожынскі раён Мінская вобласць.Тэл.8-01772-60428 Электронная почта sakovschina@volozhin-edu.gov.by Дырэктар установы адукацыі: Гаспарэвіч Галіна Генадзьеўна; Кіраўнік музея: Чэрнік Марына Васільеўна Дата адкрыцця музея: 1 верасня 2009 года Плошча экспазіцыі: 77 м2. Колькасць экспанатаў: 183, з іх асноўнага фонда – 153.
развернуть

Раздзелы экспазіцыі:

  • “Беларуская хатка”

У экспазіцыі сабраны прадметы быта  і прадметы працы беларусаў. Вялікую  цікавасць выклікаюць наступныя музейныя прадметы: ступа, хлебная лапата( якой налічваецц больш за 100 гадоў), зыбка  і школьны ранец  пачатку 20 стагоддзя.

  • “Наш знакаміты зямляк” (В.А.Каваленка)

 У экспазіцыі сабраны кнігі з уласнай бібліятэкі  В.А.Каваленкі і фотаздымкі з  сямейнага архіва. Гонарам музея з’яўляюцца рукапісы нашага земляка акадэміка АН БССР, крытыка Віктара Антонавіча Каваленкі.

  • “Дарогамі мужнасці і подзвігу”.

Экспазіцыя расказвае аб жыццёвым і ваенным шляху нашага легендарнага разведчыка – нелегала Аляксея Мікалаевіча Бацяна.

Школьны музей з’яўляецца цэнтрам краязнаўчай дзейнасці ў школе .  Музей наш ствараўся  навучэнцамі і педагогамі ўстановы адукацыі.

Галоўная задача, якая ставілася перад працоўным і вучнёўскім калектывам – сабраць гістарычную і духоўную спадчыну і захаваць яе для будучых пакаленняў.

свернуть
Республиканская Неделя туризма и краеведения для детей и молодежи, посвященная 75-ой годовщине Победы советского народа в Великой Отечественной войне