Аграгарадок Сакаўшчына, вуліца Першамайская, д.16
Валожынскі раён Мінская вобласць.Тэл.8-01772-60428
Электронная почта sakovschina@volozhin-edu.gov.by
Дырэктар установы адукацыі:
Гаспарэвіч Галіна Генадзьеўна;
Кіраўнік музея:
Чэрнік Марына Васільеўна
Дата адкрыцця музея: 1 верасня 2009 года
Плошча экспазіцыі: 77 м2.
Колькасць экспанатаў:
183, з іх асноўнага фонда – 153.
Раздзелы экспазіцыі:
У экспазіцыі сабраны прадметы быта і прадметы працы беларусаў. Вялікую цікавасць выклікаюць наступныя музейныя прадметы: ступа, хлебная лапата( якой налічваецц больш за 100 гадоў), зыбка і школьны ранец пачатку 20 стагоддзя.
- “Наш знакаміты зямляк” (В.А.Каваленка)
У экспазіцыі сабраны кнігі з уласнай бібліятэкі В.А.Каваленкі і фотаздымкі з сямейнага архіва. Гонарам музея з’яўляюцца рукапісы нашага земляка акадэміка АН БССР, крытыка Віктара Антонавіча Каваленкі.
- “Дарогамі мужнасці і подзвігу”.
Экспазіцыя расказвае аб жыццёвым і ваенным шляху нашага легендарнага разведчыка – нелегала Аляксея Мікалаевіча Бацяна.
Школьны музей з’яўляецца цэнтрам краязнаўчай дзейнасці ў школе . Музей наш ствараўся навучэнцамі і педагогамі ўстановы адукацыі.
Галоўная задача, якая ставілася перад працоўным і вучнёўскім калектывам – сабраць гістарычную і духоўную спадчыну і захаваць яе для будучых пакаленняў.
свернуть